
Дапамога дзецям палітвязняў, у тым ліку арганізацыя адпачынку для іх у цёплых еўрапейскіх краінах, аб’яднанне ў міждыяспаральныя супольнасці, правядзенне палітычных акцыяў.
Такімі самымі важнымі кірункамі дзейнасці на бягучы перыяд бачыць для беларускай дыяспары ў Гішпаніі адзін з яе лідараў Аляксей Носаў:
— Людзі сталі больш задзіночвацца ў міждыяспарныя супольнасці, і гэта ўжо наступны этап стасункаў. Мы наладжваем звязкі з іншымі дыяспарамі і нават ствараем пэўныя адміністрацыйныя або актыўныя групы, што займаюцца канкрэтнымі пытаннямі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Аляксей Носаў дадаў, што галоўная мэта на бліжэйшы час, не аб’яднаць людзей у замежжы, а максімальна аб’яднаць. Для гэтага важна шукаць тэмы для супольнай актыўнасці без залежнасці ад краіны.