
Дэлегацыя Каардынацыйнай рады прыняла актыўны ўдзел у працы Форуму Касцюшкі, які адбыўся ў Гданьску 3-4-га лютага.
Як адзначыла для «Радыё Рацыя» прадстаўніца фракцыі «Еўрапейскі выбар» Аляксандра Мамаева, Польшча задзейнічала сваё старшынства ў Еўразвязе, каб аказаць Беларусі большую падтрымку:
– Праводзіла прыклад – гэта праца над рэзалюцыяй Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па спецыфічных праблемах беларусаў у выгнанні. Для нас вельмі важна, што падтрымка не змяншаецца. Польшча падчас свайго старшынства ў ЕЗ гатовая праводзіць больш актыўную палітыку, паказваць інтарэс да Беларусі, працаваць і размаўляць пра неабходнасць стратэгіі ў дачыненні да беларусаў. Арганізоўваць вось такія івенты, запрашаць беларусаў, каб яны былі пачутыя. Пачулі вельмі добрае меркаванне, каб гэты Форум Касцюшкі стаў традыцыйным.
Перад удзелам у форуме сябры Каардынацыйнай рады наведалі Брусель, дзе атрымалі запрашэнне на Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы. Гэта сведчыць пра тое, што супраца паміж КР і Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы (ПАРЭ) набывае рэгулярны характар:
– Тры асноўныя чальцы, плюс тры замяшчальнікі. Дэлегацыя будзе мець права ўдзельнічаць у сесіях кангрэсу, якія праходзяць два разы на год у будынку Рады Еўропы ў ПАРЭ. Гэта яшчэ адно такое пацвяржэнне таго, што Каардынацыйная Рады прызнаецца як абраны прадстаўнічы орган, і гэта вельмі важна.
Па словах Аляксандры Мамаевай, такое развіццё падзей сведчыць пра ўзмацненне міжнароднага супрацоўніцтва КР і яе прызнанне на еўрапейскім узроўні. Удзел у Форуме Касцюшкі ў Гданьску стаў яшчэ адным крокам да ўмацавання дыялогу паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і еўрапейскімі партнёрамі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: