
Пасля ўзлому чат-бота “Беларускага Гаюна” у BYSOL за суткі звярнуліся па кансультацыі і дапамогу 50 чалавек.
Пра гэта ў чацвер паведаміў сузаснавальнік дабрачыннага фонду Андрэй Стрыжак. Гарачая лінія BYSOL для тых, хто можа пацярпець ад доступу сілавікоў да бота “Гаюна”, працягвае працаваць.
Напярэдадні стала вядома, што ўзламаны бот тг-канала “Беларускі Гаюн”, які адсочвае ваенную актыўнасць беларускіх і расійскіх войскаў. Яго стваральнікі папярэдзілі сваіх інфарматараў у РБ, што яны пад пагрозай.
Па адной з версій, сілавікі маглі атрымаць доступ пасля затрыманняў актывістаў у Беларусі.