Падзея з удзелам Аляксандра Ждановіча (Маляваныча), Алеся Лютыча (:B:N:), Алеся Дзянісава (Dzieciuki) і іншых музыкаў адбудзецца ў клубе BackDoor Bar.

Пра імпрэзу і значнасць даты суарганізатар івэнту Аляксей Ажогін апавёў «Радыё Рацыя».

РР: 21 лютага адбудзецца міні-фэст да дня роднай мовы, што будзе ўяўляць сабой імпрэза?
Аляксей Ажогін: Вельмі файнае, добрае свята для ўсіх, хто любіць і шануе беларускую мову. Сустрэча з сябрамі, з цікавымі людзьмі. У нас такая цікавая імпрэза, запрашаю.
РР: Хто трапіў у праграму?
Аляксей Ажогін: У нас акустычны фармат гэтай імпрэзы, каб было чуваць словы, бо гэта важна. Праграма цікавая і разнастайная, на любы густ. У нас будзе малады гурт “Хачу мроіць”. Гэта наша моладзь, якая вымушана з’ехала. Драйвовыя, троху, можа, не “прычасаныя”, а так, я лічу, што вельмі файны гурт. Будзе выступаць Алесь Лютыч з акустычным сэтам. Гэта хутчэй для дзяўчынак нашых, заўсёды яго любілі і любяць. Будзе Аляксандр Ждановіч, больш вядомы ўсім беларусам як Маляваныч. Яго заўсёды вельмі цікава слухаць і глядзець таксама вельмі прыемна.
РР: А гэтым разам з чым ён далучыўся. Пра што будзе гутарыць?
Аляксей Ажогін: Ён нам раскажа пра мову, адкуль, для чаго яна нам, як яе шанаваць. Не ведаю, ці будзе ён распавядаць, як яе любіць, бо для кожнага гэта сваё, але ж думаю, што кожны для сябе з гэтай сустрэчы нешта новае вынясе.
Будзе і Алесь Дзянісаў з гурта Dzieciuki, які прадстаўляе такую панк-сцэну, больш брутальную музыку для лысых барадатых мужыкоў. І будзе таксама малады гурт “Паўтары чалавека”, будуць выконваць песні, таксама і пра мову.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Інфармацыйныя партнёры падзеі – Беларускае Радыё Рацыя і Еўрарадыё.
Больш інфармацыі пра мерапрыемства – у суполцы падзеі на Facebook.