У Беластоку адкрылася выстава Алега Кабзара

Беларускі мастак і бард Алег Кабзар адкрыў у беластоцкай галерэі «Маршанд» сваю выставу пад назвай «Маё Падляшша». У экспазіцыі пераважна пленэрныя працы з розных куточкаў Беласточчыны.

На адкрыцці выставы Алег выканаў некалькі песень, у тым ліку на словы Надзеі Артымовіч і Анатоля Сыса, і прызнаўся, што вельмі любіць краявіды Падляшша, бо яны падобныя да родных з Палесся.

– Тут пленэрныя працы, бо так сталася, што апошнія гады я больш выязджаю на пленэры і адтуль бяру энергію. Апошнім часам усё больш малюю Нараў, Супрасль, рэкі Падляшша, Бебжу, бо я люблю ваду. Але больш за ўсё люблю рэкі, бо рака цячэ, яна цячэ, як час, яна сама ў сабе больш сімвалічная.

Алег Кабзар нарадзіўся ў Гомелі. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў у Менску (факультэт станковага жывапісу). Жыве на Беласточчыне з 1996 года. Вядомасць як барду яму прынёс альбом уласных песень на вершы Надзеі Артымовіч «Бераг».

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

racyja.com