Мікалай Каламацкі: Проста трэба закахацца ў гэтую мову

Толькі ад беларусаў залежыць, ці будзе беларуская мова жыць, ці не будзе, бо краіна гэта яе культура і яе мова.

У гэтым перакананы грамадзяні Расеі, які жыве ў Польшчы ў Лодзі і самастойна вывучыў беларускую мову, Мікалай Каламацкі:

– Проста трэба закахацца. Проста трэба пакахаць краіну, з якой яна паходзяць. І праз гэтае ўсё спрабаваць зразумець, што краіна – гэта не толькі тое месца, дзе мы жывем, краіна – гэта таксама яе культура і яе мова.

Мікалай Каламацкі дадаў, што на сённяшні дзень у Лодзі ёсць патрэба і цікавасць да вывучэння беларускай мовы не толькі беларусамі, але і палякамі. Таму верагодна ў бліжэйшы час могуць з’явіцца курсы для польскіх грамадзянаў.

Цалкам матэрыял:

racyja.com