
8 лютага спаўнілася шэсць месяцаў з моманту ўрачыстага адкрыцця музея “Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы” ў Львове, які адкрыўся разам з “Домам Вольнай Беларусі”.
Гэтае знакавае мерапрыемства адбылося ў 510-ю гадавіну бітвы пад Воршай, якая мае вялікае гістарычнае значэнне для беларускага народа, – кажа кіраўнік музея і фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
– З раніцы завіталі беларускія валанцёры беларускага аўтапалка. Да нас завітаў камандзір Другога Інтэрнацыянальнага Легіёна Санта. І сёння ў нас беларуская школа. Багата вучняў, людзей, якім цікава беларуская мова. А пасля навучання абмяркуем, што мы зрабілі за паўгода, што плануем зрабіць. Чыста сімвалічна адзначым дату – паўгода існавання ў Львове ва Украіне і Дома вольнай Беларусі, і музея. Таму што такога музея, на маю думку, пакуль, на жаль, больш няма.
Сярод тых, хто наведаў музей у гэты дзень, быў Руслан Мірашнічэнка, камандзір 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёна з пазыўным Санта. Ён азнаёміўся з выставай “З Украінай у сэрцы” і перададзенымі асабістымі рэчамі Марыі Зайцавай. Было дамоўлена пра стварэнне новага стэнда, прысвечанага Зайцавай, выдаткі на выраб якога ўзяў на сябе камандзір.
Цалкам матэрыял:



