«Беларусь павінна захавала сваю незалежнасць, і я ведаю, што Еўрапейскі парламент будзе на нашым баку» – Святлана Ціханоўская

Сёння ў Бруселі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай.

Галоўныя тэмы сустрэчы:

🔹 Падтрымка Беларусі і непрызнанне «выбараў»

Ціханоўская падзякавала Метсоле за паслядоўную і прынцыповую пазіцыю Еўрапейскага парламента, уключна з рэзалюцыяй аб непрызнанні «выбараў» у Беларусі і нелегітымнасці Лукашэнкі.

🔹 Стратэгія ЕС у дачыненні да Беларусі

Абмеркавалі неабходнасць працягваць паслядоўную палітыку падтрымкі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці, а таксама міжнародны ціск на рэжым. 

🔹 Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк і кампанія салідарнасці

Метсола ўзяла патранаж над палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк. Ціханоўская перадала словы падзякі ад самой Паліны і заклікала ўзмацніць намаганні для вызвалення ўсіх палітвязняў. Дамовіліся пра супольныя ініцыятывы, уключаючы кампанію салідарнасці і пашырэнне падтрымкі палітзняволеных.

🔹 Кантакты з новай адміністрацыяй ЗША і каардынацыя з ЕС у кантэксце перамоваў па будучыні рэгіёну. Беларуская лідарка падкрэсліла, што падчас міжнародных дыскусіяў вельмі важна, каб Беларусь заставалася ў парадку дня.

🔹 Мабільнасць беларусаў і праблемы легалізацыі ў ЕС

Ціханоўская ўзняла пытанне выдачы візаў і праблемаў легалізацыі беларусаў у Еўропе. Асобна абмеркавалі шляхі да прызнання беларускага пашпарта.

🔹 Стажыроўкі для беларусаў у Еўрапейскім парламенце

Ціханоўская прапанавала аднавіць праграмы стажыровак для маладых беларусаў, каб яны маглі атрымаць досвед працы ў еўрапейскіх інстытуцыях.

🔹 Удзел у пленарнай сесіі Еўрапарламента

Абмяркоўвалася магчымасць удзелу Святланы Ціханоўскай у пленарнай сесіі Еўрапейскага парламента.

Святлана Ціханоўская:

«Еўрапейскі парламент займае цвёрдую і паслядоўную пазіцыю па Беларусі, і вельмі вялікую ўвагу прысвячае нашым палітвязням. І ў вялікай ступені гэта дзякуючы моцнай пазіцыі Раберты Метсолы. Мы працягнем працу, каб дабіцца вызвалення палітвязняў, будзем шукаць шляхі каб падтрымаць незалежныя медыя і грамадзянскую супольнасць. Цяпер, калі ідуць размовы пра будучую архітэктуру бяспекі ў Еўропе і мірныя перамовы, вельмі важна, каб Беларусь захавала сваю незалежнасць, і я ведаю, што Еўрапейскі парламент будзе на нашым баку».

tsikhanouskaya.org