
Менш за гадзіну спатрэбілася на тое, каб на сайце фэсту Берлінале раскупілі квіткі на дэбютную паўнаметражную стужку Юрыя Сямашкі “Лебядзіная песня Фёдара Озерава”.
Беларускі фільм пакажуць у кінатэатры Delphi Filmpalast 14-га лютага ў 21:30. У зале — каля 600 месцаў. Чым абгрунтаваны такі ажыятаж, пакуль невядома, адзначае тг-канал “Свяшчэнны Белавуд”.
“Лебядзіная песня Фёдара Озерава” распавядае пра музыку, які перад Новым годам шукае швэдар, каб запісаць новыя песні. Тым часам яго знаёмыя турбуюцца пра хуткі пачатак Трэцяй сусветнай вайны.
На кінафэсце Берлінале фільм яшчэ пакажуць тройчы:
15 лютага ў 10:30 у кінатэатры Cubix 7 (прэс-паказы для акрэдытаваных на Берлінале медыяў)
16 лютага ў 18:30 у кінатэатры Colosseum 1 (квіткі пачнуць прадавацца 13 лютага а 10-й раніцы)
22 лютага ў 18:30 у кінатэатры Arsenal 1 (квіткі пачнуць прадавацца 19 лютага а 10-й раніцы).