22.02: Атмасферу паўстання 1863 года створаць у гістарычным салоне ў Беластоку

22 лютага а 18-й Клуб Invictus 1863 запрашае ўсіх на ўнікальную падзею — Паўстанцкі Салон. Гэта шанец перанесціся ў сярэдзіну 19 стагоддзя і адчуць дух той эпохі праз музыку, танцы, гістарычныя гульні і гастранамічныя ўражанні.

Кажа кіраўнік Клуба Invictus 1863 Васіль Калач:

– Будуць падзеі, як у салоне, то бок больш такія як шведскі стол, картачныя гульні, танцаў троху, музыка, троху спеваў і вершаў, стратэгічнага планавання паўстання. То бок гэтая атмасфера таго, што магло б адбывацца ў небагатых шляхецкіх дамах падчас планавання паўстання. Запрашаем усіх, спадзяюся нам удасца стварыць тую атмасферу, якая перавярне погляд.

У праграме Паўстанцкага салона пазначаны: музыка эпохі паўстання, гістарычныя гульні з картамі, танцы 19 стагоддзя, пачастункі, віктарына і тэматычная фотазона. Для дзяцей таксама будзе падрыхтаваны атракцыён з картай паўстання. Кожны ўдзельнік атрымае асобнік газеты “Мужыцкая праўда”.

Месца: Chill Time Cafe (вул. Sw. Rocha 5/32)

racyja.com