Прагаласуй за сваіх: Niczos і Sw@da на Еўрабачанні!

Прагаласуй за сваіх!

Свада і Нічас на Еўрабачанні 2025.

У фінале польскага адбору на Еўрабачанне будзе і падляшскі акцэнт! І то не абы-які.
А Фінал адбудзецца ў Дзень святога Валянціна, 14 лютага. Трансляцыя фіналу пачнецца ў 20.45 на TVP2.

Свада і Нічас выступяць 6-мі, і вы можаце адправіць за іх смс на нумар 7430.

Свада і Нічас выконваюць песню «Люстэрка» на бельска-гайнаўскім дыялекце беларускай мовы.

Звяртаем увагу, што менавіта галасы тэлегледачоў будуць вызначальнымі ў выбары прадстаўніка Польшчы.

Цікава, што слава пра Сваду і Нічаса дакацілася нават да Беларусі. Аднак там яна мае крыху іншае вымярэнне. Рэжым Лукашэнкі залічыў музыкаў з Падляшша на гэтак званы “чорны спіс”, палічыўшы іх працу «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Лукашэнка ўжо “прагаласаваў”. Надышоў час галасаваць нашаму Падляшшу і нашай беларускай дыяспары ў Польшчы.

Падтрымаць артыстаў можна будзе праз смс-галасаванне падчас жывога канцэрта 14 лютага. Пачатак праграмы – у 20.45.

Нагадаем, сёлета “Еўрабачанне” адбудзецца ўжо 69-ы раз. Фінал міжнароднага конкурсу пройдзе 17 траўня.

racyja.com