Як такое магчыма ў сучасным свеце? Што такое ўлада? На што яшчэ гатовы чалавек? Падобныя пытанні, як і самі падзеі апошніх гадоў у Беларусі намагаюцца пераасэнсаваць аўтары праекту «Малус» пры дапамозе мастацкіх апавяданняў.
Праект «Малус» з’явіўся летась і ўяўляе сабой падкаст, дзе кожны эпізод — гэта асобнае апавяданне, асобная нетрывіяльная і цікавая гісторыя. Аўтарам сцэнароў стаў беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька, а сярод Купалаўцаў, якія агучылі эпізоды — Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Міхась Зуй і Сяргей Чуб. Першы выпуск новага сезону «Зорка, якая не ззяе», ужо можна праслухаць на ўсіх асноўных пляцоўках: YouTube, Google Podcasts, Apple Podcasts, Яндэкс, Spotify, Аnchor, Сastbox, Amazon Music, Overcast , Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.