Аліса Рыжычэнка: гонар і самавызначэнне сябе як беларусаў — мая ідэя

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё

Экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістарка эканомікі Аліса Рыжычэнка – пра тое, як звязаныя эканоміка і пытанні нацыянальнага абуджэння, і чаму беларусы ставяць на першае месца дабрабыт і не дбаюць пра сваю ідэнтычнасць.

Для любога чалавека, любога грамадства і любой нацыі важны эканамічны і сацыяльны дабрабыт. Але на шляху да гэтага дабрабыту нельга забывацца на нацыянальныя каштоўнасці. Пытанні ўзмацнення нацыянальнай ідэнтычнасці, развіцця і пашырэння роднай мовы і гістарычнай спадчыны, развіццё культуры павінныя ісці побач з працэсамі эканамічнага развіцця. Мы павінныя будаваць свае эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя адносіны выключна на падмурку нацыянальных каштоўнасцяў, перакананая Аліса Рыжычэнка.

euroradio.fm