Беластоцкая сустрэча з  Sw@da x Niczos: Усё пра Еўрабачанне і падляшскую мову

На першых Культурных гутарках 2025 года у клубе «Фама», дуэт Sw@da x Niczos падзяліўся мноствам цікавых дэталяў аб сваёй музыцы і творчасці.

На пытанне ўражанняў ад ўдзелу ў фінальным адборы Еўрабачання 2025 года адказвае салістка гурту Ніка Юрчук (Niczos):

Вельмі задаволеныя. Перамаглі гэта. Яшчэ месяц таму мы не былі вядомым бэндам, а цяпер мы занялі другое месца, і гэта было вельмі нечакана для нас. Мы зрабілі на гэтай сцэне ўсё што маглі. Далей плануем канцэртны тур.

Акрамя таго, Ніка павіншавала ўсіх з надыходным Днём Роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, і падкрэсліла важнасць захавання і выкарыстання не толькі польскай, але і падляшскай і беларускай моў:

Можна і святкаваць кожную, так думаю. Мы будзем усе тры святкаваць, трэба пачаць проста. Трэба таксама не баяцца памылак, бо цяжка так проста пачаць. Гэта мова, на якой мы размаўляем з сям’ёй найчасцей, гэта свабодная мова.

Цалкам матэрыял:

Таксама Sw@da і Niczos запрасілі музыкаў і тых, хто толькі жадае ўвайсці ў музычную індустрыю, да супрацоўніцтва. Дуэт выказаў гатовасць да новых калабарацый, прапануючы творчы абмен і стварэнне новых, смелых праектаў.

racyja.com