
Шмат каго цікавіць: ці застаўся хаб «Новая Зямля» ў Беластоку, ці яго цалкам паглынула новая канцэпцыя – тайм-кавярні «Chill Time Café», якая адкрылася па вул. Святога Роха, 5?
На гэтае пытанне адказвае кіраўнік праўлення фонду “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:
– Кавярня называецца «Chill Time Café», і хаб частка гэтай кавярні. Мы, фундацыя “Хаб «Новая Зямля»”, не маем іншага выйсця, як вымушаны на гэтым этапе, у гэты перыяд часу, каб захаваць хаб, супольнасць беларусаў, каб па-ранейшаму для беларусаў было месца збору, пайсці на камерцыйны крок і выходзіць на аўдыторыю ўсіх жыхароў Беластоку, якія складаюцца перш за ўсё з палякаў, але таксама з украінцаў і беларусаў.
Па словах Надзеі Салаўёвай, беларусы Беластока, як і раней, могуць замаўляць памяшканні для правядзення мерапрыемстваў у хабе “Новая Зямля” праз Telegram-канал або сайт хаба. Афіцыйнае адкрыццё Chill Time Café, а разам з ім і хаба “Новая Зямля”, плануецца напачатку сакавіка гэтага года.
Цалкам матэрыял:


