Беларусы Бельгіі пачалі збор падарункаў для беларускіх ваяроў да Дня Волі

Фота: Фэйсбук

Беларусы Бельгіі пачалі збор падарункаў для беларускіх ваяроў да 25 Сакавіка. Акцыя ўжо традыцыйная і ладзіцца фактычна ад моманту пачатку вайны.

Чаму важна падтрымліваць беларусаў, якія цяпер на лініі фронту, расказаў беларускі грамадскі дзяяч Зміцер Піменаў:

-Любы маленькі падарунак, любая дапамога, любая турбота – вельмі важна зараз для каліноўца. Мне даводзілася вельмі шмат з імі размаўляць, і яны кажуць, што нішто так не матывуе змагацца за праўду, як тое, што дзесьці нехта нам дапамагае і праяўляе з намі салідарнасць.

Для таго, каб паўдзельнічаць у зборы, можна асабіста звярнуцца да Змітра Піменава праз сацыяльныя сеткі. Галоўнае – не заставацца абыякавымі.

Цалкам гутарка:

racyja.com