Чым жыве беларуская дыяспара Італіі?

Фота: Фэйсбук Святланы Каралёвай

Правядзенне палітычных акцый, дапамога беларускім ваярам, а таксама ўкраінцам, выстава беларускіх мастакоў ды спрыянне легалізацыі беларусаў.

Усё гэта бягучая дзейнасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Італіі, – распавяла беларуская грамадская дзяячка Святлана Каралёва:

-У асобе неабыякавых беларусаў Італіі мы актыўна падтрымліваем нашых суайчыннікаў і ўкраінцаў. Нашыя ініцыятывы накіраваныя на дапамогу тым, хто апынуўся ў складанай сітуацыі, на прасоўванне беларускай павесткі і культуры ва ўсіх яе праявах, і на падтрымку ўкраінцаў у вайне супраць Расеі. Мы арганізоўваем розныя мерапрыемствы, дапамагаем з дакументамі, з вывучэннем італьянскай мовы, адпраўляем гуманітарную дапамогу, удзельнічаем у зборы сродкаў для каліноўцаў і ўкраінскіх ваяроў.

Святлана Каралёва дадала, што нягледзячы на тое, што шмат хто з беларусаў Італіі баіцца выходзіць на палітычныя акцыі, яны ўсё роўна ладзяцца. Проста колькасць удзельнікаў у параўнанні да 2021 ці 2022 года значна меньшая.

Цалкам гутарка:

racyja.com