
Некалькі дзён таму ў размове з пранкерамі Лёва расказаў, што штомесяц накіроўвае на дапамогу УСУ 5 тысяч еўра, а сумарна ўжо пералічыў больш за 100 тысяч.
Відэа падпалу выкладзена ў адным з закрытых тэлеграм-каналаў, піша «База».
На сцяне побач з кватэрай падпальшчыкі напісалі «Прывітанне ворагу і здрадніку Лёве ад Піяніста».
У тэлеграм-канале, дзе выкладзена відэа падпалу, невядомыя напісалі, што гэта быў «падарунак на 23 лютага». І Ягор Бортнік, «які ўсё жыццё зарабляў у Расіі, але як пачалася вайна — уцёк і пачаў фінансаваць УСУ, падставіў бізнэс усёй сваёй групы».
Гурт «Бі-2» пасля пачатку шырокамаштабнага ўварвання выступіў супраць расійскага нападу на Украіну і з’ехаў з Расіі.
Некалькі дзён таму ў размове з пранкерамі Лёва расказаў, што штомесяц накіроўвае на дапамогу УСУ 5 тысяч еўра, а сумарна ўжо пералічыў больш за 100 тысяч.
Гэта гутарка з пранкерамі і адрасам кватэры музыкі былі выкладзены ў расійскіх тэлеграм-каналах.
Год таму музыкаў гурта на запыт расійскага МЗС затрымалі на Пхукеце і хацелі дэпартаваць у Расію. Пазбегнуць гэтага ўдалося, дзякуючы высілкам дыпламатаў розных краін, а таксама шырокаму розгаласу.