Старшыні Вярхоўнай рады Украіны падарылі каляндар пра загінулых беларусаў

Руслан Стэфанчук / facebook.com/stefanchuk.official/

Старшыні Вярхоўнай рады Украіны Руслану Стэфанчуку падарылі каляндар з партрэтамі загінулых беларускіх добраахвотнікаў. Аляксей Францкевіч запрасіў яго ў “Дом Вольнай Беларусі” ў Львове і распавёў пра яго дзейнасць. У ім дзейнічае музей “Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы”. У экспазіцыі прадстаўленыя матэрыялы пра беларускіх герояў, іх асабістыя рэчы. 

“Наш абавязак — зрабіць усё, каб іх [добраахвотнікаў з амаль 60 краін свету] ахвяра прывяла да перамогі”, піша Стэфанчук у Facebook.

euroradio.fm