
Мінула толькі два месцы 2025 года, але беларускае лонданскае выдавецтва «Скарына» ўжо мае шэраг кніжных навінак.
Пра іх расказвае рэдактар выдавецтва Ігар Іваноў:
-У пачатку года мы паэзію выдаём. Вось мы выдалі першы зборнік Ільі Кульбіцкага – гэта першы ягоны паэтычны зборнік. І чарговы зборнік Алеся Дуброўскага, які ўжо зарэкамендаваў сябе як сталы паэт. Мы таксама надрукавалі новы наклад кнігі прозы Ганны Комар “Калі я выйду на волю”. Гэта першая ейная кніга прозы. І выдалі першы раман Цімура Кудзеліча – гэта хутчэй тэкст, які чытаеш і трэба думаць.
Гэтыя кнігі выдавецтва «Скарыны», як і ранейшыя іх выданні, можна адшукаць у беларускіх інтэрнэт-кнігарнях, якія працуюць у Польшчы. А таксама на розных кніжных кірмашах і культурніцкіх мерапрыемствах.