Масленіца ў Варшаве

Школа беларускай традыцыйнай культуры зладзіла ў Варшаве імпрэзу, прысвечаную Масленіцы. Падчас падзеі дзеці і дарослыя вадзілі карагоды, спявалі тэматычныя песні, частаваліся блінамі, спальвалі пудзіла, а разам з ім – і непатрэбныя рэчы і думкі.

Распавядаюць суарганізатаркі мерапрыемства Лізавета і Наталка:

– На самой справе ў нас у Варшаве ёсць свае традыцыі як адзначаць масленіцу. То боу як мінімум у нас сваё месца традыцыйнае, дзе мы ўжо 3 год збіраемся, каб правесці зіму і сустрэць вясну.

– Так, мы 2 гады сустракалі тут гуканне вясны, але ў мінулым годзе ў нас была нагода сустрэцца і зрабіць менавіта масленіцу. Першы год быў незакрыты гештальт.

Цалкам матэрыял:

Падзея адбылася на беразе Віслы.

racyja.com