Чаго чакаць ад візіту Ціханоўскай у Італію?

З 3 па 6 сакавіка беларуская лідарка наведае чатыры італьянскія гарады. Падчас працоўнага візіту Святлана Ціханоўская правядзе шэраг сустрэчаў на вышэйшым узроўні.

Таксама Ціханоўская выступіць з прамовай на другой сустрэчы Альянсу «За дэмакратычную Беларусь». Да гэтага івэнту далучацца прадстаўнікі 20 парламентаў з розных краінаў, беларускія эксперты і праваабаронцы, а таксама чальцы Каардынацыйнай рады, беларускіх палітычных партыяў і народных амбасадаў. Першая такая сустрэча прайшла ў Германіі ў 2023 годзе.

Акрамя таго, лідарка абмяркуе з мэрамі Фларэнцыі, Мілана і Балонні магчымасць вылучэння памяшкання для беларускага шэлтара, а ў Мілане наведае адкрыццё выставы, прысвечанай беларускім палітвязням.

Галоўныя пытанні, якія Святлана Ціханоўская актуалізуе на сустрэчах:
➖ спосабы вызвалення беларускіх палітвязняў;
➖ візавая падтрымкі і захаванне мабільнасці беларусаў;
➖ легалізацыя беларусаў у Італіі;
➖ прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму за злачынствы супраць правоў чалавека і ўдзел у ваенных дзеяннях ва Украіне;
➖ умацаванне супрацоўніцтва Італіі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

tsikhanouskaya.org