“Belarus Film- und Buchclub” з’явіўся ў Вісбадэне

Беларускі Кіна- і Кніжны Клуб або “Belarus Film- und Buchclub” паўстаў у нямецкім горадзе Вісбадэн. Стварылі яго прадстаўнікі беларускай дыяспары, якія хочуць паглыбляць сваё валоданне беларускай мовай і проста сустракацца разам.

Пакуль адбылася толькі адная імпрэза на пачатку бягучага года, – распавёў адзін з галоўных арганізатараў Міхал Вяргейчык:

-Людзі наведваюць імпрэзы, таму што яны проста хочуць далучыцца да беларускай справы. Гэта можа быць вельмі крутым, але праз некаторы час інтарэс і цікавасць да гэтых беларускіх палітычных падзеяў можа проста зніжацца і наведваць іх будзе ўсё менш людзей. Таму мы падумалі, што трэба зрабіць нешта, што было б цікавае само па сабе. А потым ужо праз беларускасць туды прыходзілі б беларусы.

Міхал Вяргейчык дадаў, што звязацца з арганізатарамі і атрымаць месца правядзення мерапрыемства ды паўдзельнічаць у галасаванні за кнігу ці фільм можна праз суполку беларусаў у Нямеччыне ў сацыяльных сетках.

Цалкам гутарка:

racyja.com