Тры дні да заканчэння збору для выратавання беларускіх магіл у Беластоку

Да завяршэння краўдфандынгавага праекта па захаванні магіл выдатных беларускіх дзеячаў на Усехсвяцкіх могілках у Беластоку засталося ўсяго тры дні! На дадзены момант сабрана 1995 еўра з неабходных 2650.

Праект актыўна падтрымлівае Хаб “Новая Зямля”, які падрыхтаваў эксклюзіўныя падарункі для спонсараў.

Кажа прадстаўніца Хаба «Новая Зямля» Надзея Салаўёва:

–  Паштоўкі, цішоткі, закладкі, кубкі. Тым, хто здаў па 100 еўра, будзе па худзі. Хто, як не Хаб? Бо ў нас місія – захаванне беларускай ідэнтычнасці ў выгнанні. Не ведаю, колькі яшчэ мы будзем у гэтым выгнанні. Гэта людзі, беларусы, якія жылі, працавалі, трацілі сваю энергію, грошы і здароўе, час прафесійна на карысць беларушчыны і ў розных сферах.

Дзякуючы самому збору і  цікавасці да яго, у парафіі Усіх Святых было прынятае важнае рашэнне – дараваць частку запазычанасці. Вызваленыя сродкі пойдуць на рамонт надмагілля Сергея Богуша, добраўпарадкаванне магіл Богушаў і Кіслых. Адпаведна плануецца вырабіць і ўсталяваць на магілах таблічкі з QR-кодамі базы пахаванняў беларускіх дзеячаў на Падляшшы. Збор будзе завершаны раніцай, 10-га сакавіка.

Падтрымаць можна тут.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

racyja.com