
Беларускія гісторыкі ў выгнанні сабраліся ў Музеі Вольнай Беларусі Варшавы для прэзентацыі і абмеркавання вынікаў даследавання ў межах праекта «Будучыня гістарычных даследаванняў у Беларусі: распрацоўка механізмаў для захавання і развіцця».
Гэта неабходна для таго, каб аб’яднаць гісторыкаў у выгнанні для захавання гісторыі як навукі з уплывам на беларускае грамадства, гаворыць «Радыё Рацыя» Ігар Станкевіч, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі:
– Мы спрабуем неяк самі ўстаяць, але пахваліцца пакуль няма чым. Кожны пакуль ратуецца самастойна. Сітуацыя значна пагаршаецца. Мы гэта бачым. І ў Беларусі колькасць даследаванняў скарачаецца. І тэматыка разгортваецца ў бок ідэалагізацыі. Гэта палітыка той ідэалагічнай працы. Гэта ўжо не зусім гісторыя.
Паводле Ігара Станкевіча, для захавання супольнасці гісторыкаў-даследчыкаў сустрэчы і абмеркаванні бягучых момантаў у будучым працягнуцца.
Цалкам матэрыял:


racyja.com