
Беларускаму нацыянальнаму універсітэту быць! Так настроены беларускія былыя выкладчыкі і навукоўцы, якія не па сваёй волі апынуліся за мяжой. Два гады назад была створана рада па арганізацыі Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта за мяжой імя Астафія Валовіча.
Праца ўвесь час вядзецца, гаворыць «Радыё Рацыя» сябра рады па стварэнні ўніверсітэта Павел Церашковіч:
— Створана ўжо некалькі навуковых кірункаў, кафедраў ці лабараторыяў. Ёсць людзі, што хочаць у гэтым працаваць, браць удзел. Была праведзеная стратэгічная сесія, вызначаныя планы на бліжэйшыя два гады, то бок праца ідзе. Я не магу сказаць дакладна, калі будзе чынны ўніверсітэт, але калі ўжо два гады людзі гэтым займаюцца, то гэта скончыцца поспехам.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Па словах Паўла Церашковіча стварэнне такога ВНУ, якое будзе працаваць на роднай мове і ў нацыянальных інтарэсах, даўно наспела.