22.03: Юбілейная вандроўка па Віленшчыне да Дня нараджэння Францішка Багушэвіча

21 сакавіка  спаўняецца 185 год з Дня нараджэння Францішка Багушэвіча У сувязі з гэтай датай беларусы Вільні прапануюць далучыцца ў суботу 22 сакавіка да вандроўкі па Віленшчыне, прысвечанай юбілею заснавальніка найноўшай беларускай літаратуры.

Запрашае ў вандроўку яе арганізатарка, вядомая грамадская актывістка і экскурсавод Валерыя Чарнаморцава.

– Запрашаем вас ў вандроўку па Віленшчыне ў месца, дзе ён нарадзіўся, – колішні фальварак Свіраны. Таксама будзе іншая вельмі цікавая праграма. Яшчэ ёсць месцы, ёсць магчымасць далучыцца да вандроўкі. А таксама ў Савічунах у колішняй бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча будзе магчымасць пачытаць свае ўлюбёныя вершы

Паводле Валерыі Чарнаморцавай, падчас вандроўкі яны завітаюць у былы фальварак Свіраны непадалёк ад Меднікаў. Таксама будзе заезд да касцёла ў Рукойнях, дзе хрысцілі малога Францішка-Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту. А таксама будзе наведванне музея паэта трох народаў Уладзіслава Сыракомлі, сярэднявечнага замка ў Медніках. Акрамя гэтага абяцаюць яшчэ і бонус.

Вандроўка плануецца 22 сакавіка на невялікім аўтобусе. Выезд з Вільні а 10-й, вяртанне каля ў 16.30.

Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя ў гугл-форме.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

racyja.com