«Вакно на Усход»: Рыхтуемся да Дня Волі ў Беластоку

У Беластоку да арганізацыі Дня Волі далучылася таксама і фундацыя «Вакно на Усход», якая будзе арганізоўваць два мерапрыемствы да гэтага свята.

Пра мерапрыемствы распавядае кіраўнік фундацыі Павел Міцкевіч:

– Першае мерапрыемства, на якое мы запрашаем усіх беларусаў і жыхароў Беластоку, – прыняць удзел у Бегу Свабоды, які адбудзецца 25 сакавіка ў 16.30 ў парку Канстытуцыі 3 мая. Мэта гэтага мерапрыемства – выказаць салідарнасць з беларускім народам, з палітзняволенымі, у тым ліку і палякамі, якія на кожны дзень змагаюцца за сваю свабоду.

Другім святочным мерапрыемствам, па словах Паўла, будзе вялікі канцэрт салідарнасці:

– Канцэрт з’яўляецца выказваннем салідарнасці з беларусамі, якія жывуць у Беластоку, гэта з аднаго боку. А з другога боку, гэтым канцэртам хочам падзякаваць жыхарам Беластоку, беластоцкім арганізацыям і розным інстытуцыям, якія на штодзень дапамагаюць беларусам інтэгравацца, адаптавацца і жыць у гэтым горадзе.

Канцэрт гурта Naviband адбудзецца ў Беластоку 26 сакавіка 2025 году.

Цалкам матэрыял:

racyja.com