
У Варшаве абмеркавалі вострыя пытанні легалізацыі беларусаў у Польшчы і знайшлі магчымыя развязанні. На сустрэчы рабочай групы пад кіраўніцтвам Томаша Цытрыновіча з польскага боку і Паўла Латушкі з беларускага боку былі разгледжаны праблемы з атрыманнем дакументаў для дзяцей, легалізацыяй працы і пашырэннем падстаў для выдачы дакументаў, што сведчаць асобу.
Польскія ўлады пацвердзілі магчымасць легалізацыі дзяцей, народжаных у Польшчы, і паабяцалі развязаць пытанне з прызнаннем польскіх праязных дакументаў у банках і іншых установах. Пытанне аб атрыманні дазволу на працу для беларусаў з гуманітарнымі візамі таксама будзе разглядацца на роўні заканадаўчых зменаў.