Чым займаецца беларуская дыяспара ў Славеніі?

Арганізацыя інтэграцыйных сустрэч, інфармаванне палітыкаў пра палітычную сітуацыю ў Беларусі, дапамога ў легалізацыі. Гэта на цяперашні момант пытанні нумар адзін для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Славеніі.

Распавядае прадстаўніца Народнай амбасады ў Славеніі Аляксандра Мамаева:

– Пакуль мы плануем наступную сустрэчу нашай дыяспары, некалькі ідэй. У Славеніі вось ужо некалькі дзён была амаль вясна, і мы плануем такую больш інтэграцыйную сустрэчу, не звязаную з палітыкай, а проста каб яшчэ раз усім сустрэцца. Запланаваць нейкія культурніцкія мерапрыемствы і, магчыма, агульныя нейкія сустрэчы. У нас ёсць традыцыя, калі мы разам ходзім у горы. То бок мы можам вось гэта планаваць.

Аляксандра Мамаева дадала, што з бліжэйшых палітычных мерапрыемстваў будзе адзначэння Дня Волі. Магчыма, што некалькі беларускіх дыяспараў з суседніх краінаў аб’яднаюцца для такога свята.

racyja.com