Да 100-годдзя паэта пешая вандроўка па родных мясцінах Віктара Шведа

Пешая вандроўка прайшла па родных мясцінах беларускага паэта і пісьменніка з Падляшша Віктара Шведа.

Каля 30-ці яе ўдзельнікаў прайшлі амаль 8 кіламетраў па Гайнаўшчыне шляхамі паэта, 100-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў гэтым годзе.

Гаворыць арганізатар вандроўкі – стваральнік «Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах» Дарафей Фіёнік, яе ўдзельнікі і землякі паэта:

– Я сам чалавек вандроўкі. Вандрую фізічна, духова па нашых мясцінах. Мая падляшская прастора ёсць такім вялікім домам. Я мог пайсці і сямейна, але падумаў: а трэба паведаміць людзям.

Вельмі ўражана, вельмі шыкоўныя вершы. Пранікліва піша пра сваю малую радзіму, пранікліва піша пра тую Беларусь, якая недалёка адсюль знаходзіцца, літаральна за некалькі дзясяткаў кіламетраў. Сапраўдны беларус. Вельмі ўзбагаціў культуру Беларусі. Нізкі паклон.

– Тут хрысцілі малога Віктара Шведа. Прывезлі возам маленькім дзіцяткам. І ў той царкве быў ахрышчаны.

– Тут яго бацькі пахаваныя. Часта на магілы прыязджаў. І сам цяпер тут пахаваны, ён так пажадаў, каб у Моры быць пахаваным. І на магіле таксама напісана «З Мора ў горад і з горада ў Мора».

– Віктар – то Мора, а Мора – то Віктар. Гэта вялікая гісторыя. Тварыў культуру беларускую, тварыў у беларускай мове. Шмат вершаў напісаў.

– “Я клянуся, не зракуся сваё роднае любіць, заўжды буду беларусам, пакуль толькі буду жыць.”

Удзельнікі вандроўкі прайшліся вуліцамі вёсак Мора, дзе нарадзіўся Віктар Швед, Старога Корніна, дзе хрысціўся ў мясцовай царкве, і суседняга Махнатага.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, racyja.com