Універсітэт у Беластоку запускае праграму па стандартах Оксфарда

Факультэт філасофіі і кагнітывістыкі Універсітэта ў Беластоку адкрывае новую спецыяльнасць на дзённай трохгадовай форме навучання: «Філасофія, палітыка, эканоміка». Гэтая праграма — адна з першых у Цэнтральнай Еўропе, заснаваная на знакамітым оксфардскім фармаце PPE (Philosophy, Politics, Economics).

Прадэкан па навуковых справах факультэта, доктар габілітаваны Пётр Козак запрашае абітурыентаў з Беларусі далучыцца да гэтай унікальнай праграмы:

– Падумалі мы таксама пра беларускую меншасць у Беластоку. Шмат тут выдатнай моладзі. Хацелі б выбраць для навучання грамадскіх актывістаў, хацелі б каб затым такі студэнт мог быць грамадскім лідарам, або прынамсі мадэраваць дэбаты ў сваім грамадстве, каб мог працаваць у журналістыцы, у публічных інстытуцыях, у палітыцы, або нават у філасофіі, калі мае да гэта схільнасці, і стаць выбітным філосафам.

Беларускія абітурыенты змогуць атрымаць еўрапейскую адукацыю, якая аб’ядноўвае тры ключавыя сферы: філасофію, палітыку і эканоміку. Выпускнікі праграмы будуць падрыхтаваныя да працы ў дзяржаўных і прыватных установах, медыя, міжнародных арганізацыях і навуковай дзейнасці.

Набор на праграму стартуе ўжо сёлета, а падрабязнасці можна знайсці на сайце факультэта.

Цалкам матэрыял:

racyja.com