Уладзімір Жыгар: закон, дэмакратыя, свабода — гэта мусіць стаць нашай ідэяй

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё

Гутарка з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар пра тое, ці павінны сілавыя структуры быць нацыянальнаарыентаванымі, ці магчыма зрынуць рэжым мірным шляхам і чаму важна правесці “дэлукашызацыю” Беларусі.

Мы павінны завершыць пачатае і знішчыць аўтарытарную сістэму, пабудаваную Лукашэнкам. Якім цяжкім ні быў бы гэты шлях, нягледзячы на ахвяры, якія ўжо ёсць, мы мусім зрабіць усё магчымае, каб вярнуць сабе краіну, зрабіць з Беларусі нацыянальную дзяржаву, дзе больш ніколі не будзе палітвязняў. І мы гэта абавязкова зробім, перакананы Уладзімір Жыгар.

euroradio.fm