У Падляшскай оперы і філармоніі прэзентавалі рэкламны ролік Падляшскага ваяводства, які будзе паказаны на Сусветнай выставе Expo 2025 у Осацы ў Японіі.

Менавіта Падляшша 13-га красавіка адкрые прэзентацыю Польшчы, дэманструючы сваю ўнікальную культуру, спорт і прыродныя багацці.
Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
– Едзем да Осакі. Пакажам, што ў нас ёсць лепшае, пакажам нашу прыроду, нашу культуру, нашу гісторыю. Пакажам таксама нашых герояў, у тым ліку герояў полькага Еўрабачання дуэт Sw@da х Niczos. Ну і цвік праграмы – Пётр Савіцкі – адзіны чэмпіён свету па каратэ не японец, гэты тытул ён здабыў у 1997 годзе.
Адметным элементам прэзентацыі Падляшша стане артэфакт, які сімвалізуе рэгіён — піксельныя валёнкі, створаныя мастачкай Малгажатай Дмітрук. Адпаведна ў траўні ў Осаку накіруецца Падляшская эканамічная місія, у рамках якой мясцовыя прадпрыемствы атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з японскімі партнёрамі.
Цалкам матэрыял:
