Вернісаж Таццяны Козік у беластоцкай галерэі на Варшаўскай, 50 сабраў мастацкі бамонд Беласточчыны. Мастакі прыехалі нават з Гайнаўкі. Але перадусім віншавалі і віталі мастачку творцы мастацкага аб’яднання пры галерэі «Маршанд».



Кажа кіраўнік галерэі Януш Жабюк:
– Творчае жыццё ў Беластоку сёння апіраецца не толькі на жыхароў сталіцы Падляшша, але таксама на творцаў, якія прыбылі да нас з розных краін, перадусім з Беларусі, бо добра яны тут сябе адчуваюць, добры гэты горад для жыцця і творчасці. Пра гэта сведчыць і творчасць мастачкі Тацяна Козік. Таму кожную такую ініцыятыву трэба падтрымліваць. Мусім прызнаць, што мастацкі свет Беластоку сёння складаецца не толькі з жыхароў горада, але таксама з асоб, як тут сказалі на выставе, якія знаходзяцца ў дарозе і затрымаліся на прыпынку ў Беластоку.


На прэзентацыі выставы выступіў вядомы бард і мастак Алег Кабзар, які выканаў песні на словы Надзеі Артымовіча і Анатоля Сыса. Таксама віншавалі мастачку пісьменнік Уладзімір Арлоў, прафесар Алег Латышонак, мастак Марк Сапёлка і многія іншыя. Выстава Тацяны Козік на Варшаўскай, 50 будзе працаваць да 5 траўня.
Цалкам матэрыял:

