
«Мова Нанова» ў Беластоку. Адбыліся сёмыя заняткі чацвёртага сезону моўных курсаў. Сустрэча мела назву «Мастацкі свет». Госцем стаў паэт і перакладчык Ігар Кулікоў.
Гаворыць вядоўца курсаў Марыя Грыц:
– Агулам тэндэнцыя такая, што ў нас ёсць людзі, якія заўжды прыходзяць. Ёсць людзі, якія першы раз прыходзяць. Напрыклад, сёння ў Беластоку шыкоўны канцэрт, але ўсё адно да нас прыйшлі людзі. Гэта мяне вельмі цешыць, што ў людзей ёсць інтарэс і да нашага госця, і да нашых курсаў. На занятках будзем пісаць вершы хоку для разагрэву. І мне падаецца, што самае галоўнае не бачыць вынік нашай працы, а даваць людзям магчымасць. Калі ў цябе не будзе такога выбару – то гэта вельмі сумна.
Падчас заняткаў наведнікі пісалі вершы хоку. А Кулікоў расказваў пра свой пераклад «Валадара пярсцёнкаў» Толкіна і працу з санскрытам, чытаў свае вершы і адказваў на пытанні. Курсы «Мова Нанова» праходзяць у Беларускім хабе «Новая Зямля» ў Беластоку па яго новай адрэсе – Św.Rocha 5/32.
Цалкам матэрыял:


