Каардынацыйная рада створыць працоўную групу па выкарыстанні паліграфа

Фота: “Наша Ніва”

8 красавіка адбылося адкрытае паседжанне Каардынацыйнай рады, на якім абмеркавалі важныя пытанні бяспекі і ўнутранай працы арганізацыі.

Паседжанне адкрыла выконваючая абавязкі спікера Рады Стася Гліннік, якая прадставіла апошнія навіны па справе Анжалікі Мельнікавай:

Хутчэй за ўсё будзе перададзена справа Анжалікі ў іншае падраздзяленне польскіх службаў. Пакуль што невядома, у якое менавіта, але хутчэй за ўсё, будзе перададзена.

Падчас паседжання кіраўнік камісіі па нацыянальнай бяспецы КР Аляксандр Клачко агучыў супольную прапанову ўкараніць паліграф у працу выбарнага протапарламента:

Мы знаходзімся ў няпростых умовах страты намі Радзімы. Супраць нас працуюць варожыя спецслужбы – КДБ, ФСБ. Гэтым службам будзе вельмі цікава ўвесці сваіх людзей у такія структуры як, напрыклад, Каардынацыйная рада. Асабліва на тыя пасады, якія звязаныя з каштоўнай інфармацыяй. Каб гэтыя людзі не траплялі на гэтыя пасады, для гэтага і ініцыюецца праходжанне паліграфа.

Падчас пасяджэння была таксама агучана інфармацыя пра тое, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя ўнутраныя дакументы Каардынацыйнай рады, у тым ліку стратэгічны план, бюджэт і аперацыйныя матэрыялы.

Цалкам матэрыял:

racyja.com