Сяргей Будкін: Важна забяспечыць доступ беларускіх творцаў да Еўропы

Фота: сацсеткі Беларускай Рады культуры

Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін правёў сустрэчу з упаўнаважаным МЗС Польшчы ў пытаннях супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адамам Галацінскім. Асноўнай тэмай абмеркавання сталі візавыя пытанні, асабліва неабходнасць забеспячэння лягчэйшага доступу для беларускіх творцаў у Польшчу.

Кажа Сяргей Будкін:

Cустрэча – знаёмства. Зпапярэднікам амбасадара Галацінскага мы таксама добра кантактавалі – са спадаром Міхальскім. Пасвяцілі ў справы Беларускай Рады Культуры, чым мы займаемся, паказалі, які праект мы падтрымліваем. Мы распавялі праблемы беларускіх творцаў, з якімі яны сутыкаюцца ў Польшчы. Візавая падтрымка “зялёнага калідора”, як тое было ў 2020 – 2021 гадах, – разлічваць не выпадае. Жалезнай заслоны не мусіць быць, дзеячы культуры павінны выязджаць і дзяліцца сваёй творчасцю са сваёй аўдыторыяй, з публікай, у тым ліку польскай. Таму я спадзяюся, што будуць нейкія добрыя навіны для тых, хто ў Беларусі і хто патрабуе польскіх візаў.

Падчас сустрэчы Адам Галацінскі адзначыў, што для Польшчы вельмі важнае супрацоўніцтва з беларускай культурнай супольнасцю, паколькі гэта дазваляе ўмацаваць сувязі паміж дзвюмя культурамі і «забяспечыць ўзаемны культурны абмен з выхадам у еўрапейскі кантэкст».

Цалкам гутарка:

racyja.com