
«Радыё Рацыя» пагутарыла са старшынёй праўлення фундацыі “Хаб «Новая Зямля»” Надзеяй Салаўёвай.
РР: Мы знаходзімся ў новым памяшканні. Вы пераехалі. Ці задаволеныя новым памяшканнем і зменамі, якія адбываюцца?
Надзея Салаўёва: Мы ставарылі хаб, цяпер ён з’яўляецца часткай камерцыйнай установы бізнесу, які працуе на ўсіх жыхароў Беластоку. Зразумела, што ў горадзе жывуць і беларусы, і ўкраінцы, і палякі. Большая частка, зразумела, гэта палякі. І нашая асноўная мэтавая група – гэта яны. І Chill Time Club – гэта камерцыйная фірма, якая зарабляе грошы на прадстаўленні паслугаў рознага кшталту для жыхароў Беластоку.
РР: І неўзабаве будзе адкрыццё гэтага Chill Time Club?
Надзея Салаўёва: Плануем, думаем пра адкрыццё, зразумела будзе. Калі? Зараз цяжка сказаць. Бо не вызначана дата па розных прычынах. Пакуль да гэтага нашыя думкі яшчэ не дайшлі.
РР: З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся? Ці поўныя вы надзеі і аптымізму?
Надзея Салаўёва: Аптымізм, надзеі, спадзевы і руцінная вялікая праца ёсць. Інакш бы мы гэтым не займаліся. І столькі высілкаў і рэсурсаў, як чалавечых, так і фінансавых, мы б не ўкладалі. Аптымістычна глядзім на гэты новы праект. Упэўненыя, што будзе поспех. Нам галоўнае яго прасунуць і вывесці на пазнавальнасць у горадзе.
РР: Вы стварылі досыць утульную прастору. Чыя была ідэя як усё гэта аформіць? Можа дызайнера наймалі?
Надзея Салаўёва: Няма ў нас грошай на дызайнера. Мы рабілі ўсё самі. Асноўным крэатыўшчыкам і чалавекам з мастацкім густам у нас з’яўляецца Таццяна Савіч. І наша каманда разам прымала рашэнні. Таццяна як мастачка раіла штосьці такое з пункту гледжання густу. А так мы рабілі ўсё самі, каб не ўкладаць шмат фінансавых рэсурсаў, якіх няма.
Цалкам размова: