Юбілейную выставу ў “Арсенале” стваралі ўкраінка і беларуска

На адкрыцці выставы выступае Лена Прэнц

У беластоцкай галерэі «Арсенал» працуе выстава «Арсенал 60! Пра калекцыянаванне, калекцыю і любоў да Арсенала». Яна прысвечана 60-годдзю славутай культурнай пляцоўцы на Падляшшы.

Куратарамі выставы выступілі мастацтвазнаўцы – ўкраінка Таццяна Качубінская і беларуска Лена Прэнц:

– У беларукага мастацтва ёсць вельмі добрая калежанка, падтрымка, сяброўка – гэта Моніка Шэўчык, дырэктарка галерэі «Арсенал» у Беластоку. Яна і паказвае беларускіх мастакоў і мастачак, і некаторыя творы ёсць у калекцыі галерэі «Арсенал». Гэта было вельмі прыемна, калі яна запрасіла мяне і калежанку з Кіева зрабіць гэтую юбілейную выставу.

Выстава «Арсенал 60! Пра калекцыянаванне, калекцыю і любоў да Арсенала» будзе працаваць да 7-га верасня 2025 года. Гэта калектыўная выстава, прысвечаная II калекцыі Галерэі Арсенал у Беластоку.

racyja.com