У Беластоку — пра культуру, якая аб’ядноўвае

Фота з адкрытых крыніц

15 красавіка па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень культуры  – свята, якое аб’ядноўвае краіны і людзей, незалежна ад межаў і моў.

З нагоды свята гучаць галасы дзеячаў культуры і прадстаўнікоў улады Беластока, якія нагадваюць, што культура — гэта не сцэна, а людзі, іх стаўленне, іх слова і іх здольнасць слухаць іншых:

-Не кожны разумее гвалту, не кожны разумее мову дактрын. Культура мае прасцейшы пераказ.

-Культура з’яўляецца тым, што можа аб’ядноўваць людзей, не важна, з якой краіны яны прыехалі.

-Культура не спыняе і не пачынае войны. Ядумаю, культура суправаджае чалавецтва, дапамагае перажыць гора.

-Без культуры чалавек, мне падаецца, проста не развіваўся б. Таму гэта важна. Вельмі бачны вялікі расейскі ўплыў на беларускую культуру. Беларуская культура ў Беларусі пачынае настолькі моцна знішчацца, яшчэ больш, чым гэта было да 2020 года. Таму мы тут вымушаны працаваць, каб гэта не знішчылася.

Міжнародны дзень культуры – гэта свята, якое нарадзілся з ініцыятывы Мікалая Рэрыха — мастака і філосафа, які бачыў культуру як найвышэйшую форму чалавечага існавання.

Цалкам матэрыял:

racyja.com