БАЖ фіксуе новую хвалю рэпрэсій супраць журналістаў і іх родных у Беларусі

Фота: БАЖ

У апошнія тыдні беларускія сілавікі ўзмацнілі ціск на журналістаў унутры краіны і родных прадстаўнікоў медыя, якія вымушана працуюць за мяжой. Беларуская асацыяцыя журналістаў фіксуе новую хвалю такіх рэпрэсій.

У большасці выпадкаў сілавікі прыходзілі па месцы рэгістрацыі недзяржаўных журналістаў, якія цяпер вымушана працуюць за межамі Беларусі. У некаторых выпадках візіты сілавікоў суправаджаліся аглядам памяшкання ў сувязі з распачатай супраць журналіста ці журналісткі крымінальнай справы.

Нагадаем, што першая хваля такога ціску на родных пракацілася ўлетку мінулага года.

З увядзеннем у Крымінальны кодэкс Беларусі магчымасці судзіць людзе завочна, вялікая колькасць медышчыкаў сталі фігурантамі крымінальных справаў.

А на мінулым тыдні шмат беларускіх медыйшчыкаў з’явілася і ў расійскай публічнай базе вышуку, куды яны былі ўключаныя па інфармацыі ад уладаў Беларусі.

На дадзеным момант у турмах Беларусі знаходзіцца 40 прадстаўнікоў медыя.

baj.media