Балкунец хоча праехацца на веласіпедзе з Варшавы да мыса Рока ў Партугаліі

Дзмітрый Балкунец

Ён збірае на сваё падарожжа 6000 еўра — але за першы дзень ніхто з падпісчыкаў не даў ні капейкі.

Дзмітрый Балкунец сабраўся ў велапаездку па Еўропе. У планах палітыка ў адзіночку праехаць больш за 5000 кіламетраў з Варшавы да мыса Рока ў Партугаліі, самай заходняй кропкі Еўропы.

Балкунец збіраецца спыняцца ў фермераў, на кемпінгах і ў мясцовых жыхароў, а па дарозе здымаць, як жывуць людзі ў розных кутках Еўропы.

На сваю паездку ён абвесціў збор грошай — 6000 еўра, прыкладна палову з якіх плануе патраціць на веласіпед.

Праўда, за першы дзень пасля абвяшчэння ў сацсетках ніводзін з падпісчыкаў не перавёў яму ніводнага еўра.

nashaniva.com