
Беларускі праваабаронца Раман Кісляк раіць беларусам, у якіх заканчваецца пашпарт за межамі Беларусі, не губляць надзею і звяртацца па міжнародную абарону.
– Калі заканчваецца пашпарт і няма магчымасці вярнуцца ў Беларусь, бо ёсць сур’ёзныя рызыкі, канешне, мы, як праваабаронцы, раім звяртацца па міжнародную абарону ці па гуманітарны статус у Грузіі. І нават калі яго не атрымліваюць, то бок калі грузіны адмаўляюць, то ўсё адно гэта робіць знаходжанне на тэрыторыі Грузіі легальным.
Па словах Рамана Кісляка, адным з выйсцяў для беларусаў таксама з’яўляецца зварот у амбасады еўрапейскіх краін:
– Можна спрабаваць з’ехаць. З такім пашпартам гэта немагчыма. Але можна атрымаць “эрзац-пашпарт”. Некаторыя краіны выдаюць дарожны дакумент. У прыватнасці Францыя праз сваё пасольства выдае і візы, і адмысловы дарожны дакумент. І некаторыя беларусы ўжо скарысталіся гэтай магчымасцю.
Таксама, па словах праваабаронцы, можна атрымаць даведку на вяртанне ў Беларусь і ўклеіць у такую даведку візу. Кісляк ведае выпадкі, калі ў такую даведку амбасада Польшы ў Грузіі ўклейвала візы беларусам.
Цалкам матэрыял:
