
85 гадоў таму, вясной 1940 года НКУС СССР расстраляў каля 22 тысяч польскіх ваеннапалонных, сярод якіх былі і беларусы. Калі спісы расстраляных у Расеі і Украіне сёння вядомыя, то «беларускі катынскі спіс» у Заходняй Беларусі да гэтага часу засакрэчаны.
Удалося здабыць толькі колькасны спіс забітых, кажа доктар гістарычных навук спадар Анатоль:
– 6426 чалавек – вось гэта катыньскі беларускі спіс, эліта. Мы вядзём гаворку толькі пра Заходнюю Беларусь. Абсалютна, я ў гэтым упэўнены, не было беларусаў-генералаў, палкоўнікаў, падпалкоўнікаў, маёраў, капітанаў. Буйныя паны, капіталісты, ваяводы, старасты – гэта не ровень Беларусі. Што такое была Беларусь? Гэта была глыбокая правінцыя.
Але з доктарам спадаром Анатолем прысутныя не пагадзіліся. Як слухачы, так і прафесар-гісторык Юрый Грыбоўскі прывялі прыклады прысутнасці ў гэтых спісах беларусаў. Пад іх доказамі доктар адступіў, але пагадзіўся толькі на склад у 5 адсоткаў беларусаў.
Нягледзячы на спрэчкі, вартасць пачутага пра дакладную колькасць расстраляных у 1940 гадах грамадзян з «беларускага катыньскага спіса» ўражвае.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



