
Сілавікі ў Беларусі прыдумалі новую тактыку супраць людзей з пратэсным бэкграўндам, якія вяртаюцца ў Беларусь з-за мяжы. Пра гэта ў сацсетках паведаміў кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.
“Акрамя класічных затрыманняў на мяжы ці арыштаў троху пазней прыезду дахаты, зараз сілавікі пачалі прымяняць тактыку завядзення крымінальнай справы і абмежавання выезду для фігуранта. То бок, чалавек не ў СІЗА, але пад следствам і з абмежаваннем выезду”, — апісаў Стрыжак новую тактыку пераследу.
Ён заклікаў людзей, якія самі ці іх блізкія трапілі ў такую сітуацыю, тэрмінова звяртацца ў BYSOL. “У нас ёсць магчымасць вам дапамагчы”, — запэўніў Стрыжак.