
Прадстаўнікоў лонданскага выдавецтва «Скарына» ўжо не першы год можна пабачыць на беларускіх фестывалях і кніжных кірмашах у Польшчы. Наведаліся яны і на сёлетні кніжны кірмаш у Беластоку.
«Наша місія – быць з беларускай дыяспарай у замежжы», – кажа рэдактар выдавецтва Ігар Іваноў.
– Мы любім тое, чым мы займаемся. Па-другое, мы бачым гэта нашай роляй, нашай місіяй – быць выдавецтвам дыяспары. Адпаведна дзе ёсць беларускае жыццё, там і выдавецтва «Скарына» імкнецца быць. Мы рады, што пакуль што атрымліваецца – прыязджаць у Польшчу вельмі часта – у Варшаву, у Беласток і не толькі.
Кнігі выдавецтва «Скарына» можна адшукаць у беларускіх інтэрнэт-кнігарнях, якія працуюць у Польшчы. А таксама на розных кніжных кірмашах і культурніцкіх мерапрыемствах.
Цалкам матэрыял:
