
Дапамога беларускім уцекачам, удзел у акцыях у падтрымку Украіны і ўкраінцаў, абмеркаванне будучыні Беларусі і Украіны, падрыхтоўка да Купалля.
Такія бягучыя справы прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Швецыі, – распавяла „Радыё Рацыя“ валанцёрка Народнай Амбасады Беларусі ў Швецыі Інга Ліндквіст:
-Фармальна кожны першы чацвер месяца мы збіраемся нашай суполкай – піва п’ем і размаўляем. Культурныя івенты праводзім. У траўні зараз мы нічога не плануем, але першы чацвер у нас – гэта святое.
Інга Ліндквіст дадала, як і заўсёды апошнім часам найбольшая колькасць удзельнікаў збіраецца менавіта на культурніцкіх мерапрыемствах. Асаблівай цікавасцю карыстаецца адзначэнне беларускіх традыцыйных святаў.
Цалкам гутарка:
