Каардынацыйная Рада абмеркавала выбары новага спікера і магчымыя змены ў Статут

6 траўня прайшло адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, падчас якога абмяркоўваліся ключавыя арганізацыйныя пытанні.

Кіраўнік камісіі па пытаннях Статута Яўген Караулаў прадставіў прыблізны графік выбарчага працэсу, які можа быць зацверджаны ўжо на наступных пасяджэннях. Кажа Яўген Караулаў:

Распачнецца галасаванне 13 траўня. Мінулы раз заяўкі ў кандыдаты збіраліся да сярэдзіны дня. Гэтым разам мы таксама прапануем да 15.00 па Варшаве. У17.00 як заўжды адбудзецца паседжанне. Трэба будзе абраць толькі аднаго кандыдата. І потым абвяшчэнне вынікаў галасавання.

Арцём Брухан з фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду’” прапанаваў унесці змены ў Статут Рады, прадугледзеўшы ўвядзенне пасады другога віцэ-спікера:

-Гэта забяспечыць устойлівасць і бесперапыннасць працы Каардынацыйнай Рады. Пры форс-мажоры, пры сітуацыі, якая, напрыклад, зараз адбылася пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай, на адзінага віцэ-спікера кладзецца завышаная нагрузка і ўзрастаюць, шчыра кажучы, рызыкі для гэтага чалавекаі. Усе бачылі пагрозы з боку прапагандыстаў у дачыненні да спадарыні выконваючай абавязкі спікеркі Стасі Гліннік.

Падчас паседжання Выконваючая абавязкі спікера Станіслава Гліннік пацвердзіла, што не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду і не будзе станавіцца спікерам аўтаматычна — нягледзячы на тое, што Статут дазваляе гэта ў выпадку знікнення дзейнага спікера.

Цалкам матэрыял:

racyja.com