“Надзейнасць маюць толькі звесткі пра пералёты”

Выконваючая абавязкі спікера Каардынацыйнай Рады Станіслава Гліннік выказалася адносна расследавання, апублікаванага польскім выданнем Polityka, у якім апісваюцца магчымыя абставіны знікнення былой спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай.

– Гэта цікавая журналісцкая праца, якую, на жаль, мы не можам ніяк пацвердзіць. Самае галоўнае, што яна не адказвае на галоўнае пытанне – мы дагэтуль не разумеем, дзе Анжаліка, што здарылася. Пытанне, якое палохае грамадства – дзе грошы? Артыкул гэты надае нейкіх новых фарбаў, стварае відавочна нейкую характарыстыку Анжаліцы, з якой я асабіста не магу пагадзіцца. Таму што яна на мяне іншае ўражанне рабіла як чалавек. Хутчэй за ўсё мы можам давяраць інфармацыі пра перамяшчэнне.

Раней у матэрыяле Polityka выказваліся здагадкі пра магчымае вяртанне Мельнікавай у Беларусь пад уплывам спецслужбаў, а таксама згадваліся яе асабістыя сувязі і паводзіны перад знікненнем. Але афіцыйнага пацвярджэння гэтаму пакуль няма.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

racyja.com